★ БЕЛАРУСКІ РОК ★
Описание: "Возьме струны рука - закіпае кроў!"
Такі ён, беларускі рок. Яму гэтая суполка і прысьвечаная. Ды й ня толькі яму, а і ўсёй арыгінальнай, незвычайнай, разнастайнай беларускай музыцы: ад саладжавага J:MOPC да настойлівага Neuro Dubel, ад рамантычнага Ulis да сацыяльнага N.R.M., ад сярэднявечнага "Стары Ольса" да мадэрновага Maŭzer, ад эратычнай Русі з Indiga да заўсёды рознай Зоі Сахончык з ZM99, ад мэлядычнай "Крамы" да агрэсыўнага Vicious Crusade. І ня толькі ім, а і ўсім гуртам, што робяць нашую музыку такой, якой мы яе любім!